Нагрудны знак: Срэбны фігурны шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі. У верхняй частцы ў чырвоным полі – разгорнутая срэбная кніга, ніжэй – надпіс «ГАЛОЎНАЯ ВАЕННАЯ ІНСПЕКЦЫЯ УЗБРОЕНЫХ СІЛ». Над шчытом размешчана чырвоная пяцівугольная гранёная зорка, за шчытом – перакрыжаваныя мячы рукаяцямі ўверх, унізе – стужка чырвона-зялёнага колеру. Знак абрамлены лаўрова-дубовым вянком.
Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 07.04.2017 № 444.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.08.2017. Нумар рэгістрацыі В-1354.