аг. Адэльск
Гродзенскі раён
Герб аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна заснаваны Указам Прэзідэнта ад 24 лiпеня 2014 г. № 373 «Аб установе гербаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай і Гродзенскай абласцей»
Герб: Барочны шчыт, у блакітным полі якога – постаць Святога Антонія ў карычневым адзенні, які у левай руцэ трымае немаўляці Ісуса ў срэбным адзенні са срэбнай лілеяй, які абапіраецца нагамі на разгорнутую кнігу. Над іх галовамі – залатыя німбы.
Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь герб аграгарадка Адэльск з’яўляецца гістарычным і адносіцца да канца XVIII ст. Герб і флаг выкананы мастаком В.А. Ляхорам па выніках даследаванняў, у тым ліку архіўных, супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.І. Шаланды. Да гэтага часу быў вядомы праект герба Адэльска, распрацаваны расійскімі геральдыстамі, які прадстаўлены А.К. Цітовым у кнізе «Геральдыка беларускіх местаў»: у залатым полі двзве перакрыжаваныя касы, па краях шчыта – два каласы чырвонага колеру. Аднак сёння атрымалася выявіць больш ранні герб, датаваны навукоўцам 1792 г. У гісторыка-геральдычным абгрунтаванні прыводзіцца і аналізуецца важны дакумент – прывілей Станіслава Аўгуста Панятоўскага, копія якога захоўваецца ў архіве Адэльска касцёла. У ім засведчана, што горад упершыню атрымаў «правы і вольнасці» ад вялікага князя Казіміра IV Ягелончыка (1427–1492). Пазней яны не аднаразова пацвярджаліся вялікімі князямі літоўскімі, каралямі польскімі.
Кампазіцыя герба простая і зразумелая для жыхароў аграгарадка: барочны шчыт, у блакітным полі якога размешчана фігура Святога Антонія ў карычневым адзенні, у левай руцэ трымае немаўляці Ісуса ў срэбным адзенні, са срэбнай лілеяй, які абапіраецца нагамі на разгорнутую кнігу. Над іх галовамі залатыя німбы.