Герб аграгарадка Бабінавічы заснаваны Указам Прэзідэнта ад 24 лiпеня 2014 г. № 373 «Аб установе гербаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай і Гродзенскай абласцей».
Герб: Французскі шчыт, у блакітным полі якога дзве мачты натуральнага колеру з залатымі флюгерамі.
Герб Бабінавічаў зацверджаны ўказам Кацярыны II 16 жніўня 1781 г. i меў наступнае апісанне: «В верхней части щита, часть герба Могилевского: в золотом поле половина Российского герба: выходящий до половины, черный двуглавый орел, увенчанный тремя золотыми коронами. В нижней – в голубом поле две мачты с флюгерами: ибо находящиеся в окрестностях сего города леса, весьма изобилуют мачтовыми деревьями».
Герб аграгарадка Бабінавічы, быў ўзноўлены па кнізе П.П. фон Вінклера «Гербы гарадоў, губерній, абласцей і пасадаў Расійскай імперыі, унесеныя ў поўны Збор законаў». Указам расійскай імператрыцы ад 16 жніўня былі таксама заснаваны гербы Магілёва, Чавусаў, Старога Быхава, Оршы, Копысі, Сянна, Мсціслава, Чэрыкава, Клімавічаў, Рагачова і Беліцы. Не ўсе з гэтых гербаў у цяперашні час маюць афіцыйны статус. Райвыканкамы звярнуліся і правялі працэдуру афіцыйнага заснавання больш ранніх сваіх гербаў, перыяду Вялікага Княства Літоўскага. Так зрабілі ў Магілёве, Оршы і Чэрыкаве.