Нагрудный знак “Дэлегат Усебеларускага народнага сходу”:
Нагрудны знак “Дэлегат Усебеларускага народнага сходу” (далей – нагрудны знак) выкананы ў выглядзе вертыкальна размешчанага Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь, якi лунае на дрэўку, з завернутым унутр палотнiшчам.
На мяжы арнаменту i чырвонай паласы сцяга – выява манумента Перамогi ў г. Мiнску залацiстага колеру, ля падножжа якога размешчаны Вечны агонь чырвонага колеру. Вышыня выявы манумента – 23,5 мм.
На чырвонай паласе сцяга ў тры радкi размешчаны словы “УСЕБЕЛАРУСКI НАРОДНЫ СХОД” залацiстага колеру.
У нiжняй частцы нагруднага знака – лаўровая галiнка з адзiнаццаццю лiстамi залацiстага колеру, якая агiбае сцяг з правага боку.
Нагрудны знак аднаэлементны, вырабляецца з латунi залацiстага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка метадам чаканкi з наступным гальванiчным пакрыццём i палiроўкай. Нагрудны знак запоўнены сiнтэтычнай ювелiрнай эмаллю чырвонага, зялёнага i белага колераў.
Адваротны бок нагруднага знака з гладкай паверхняй мае мацаванне да адзення ў выглядзе шпiлькi або двух цангавых зацiскаў.
Памеры нагруднага знака – 25,3 х 32 мм.
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.04.2024 № 153.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.02.2025. Нумар рэгістрацыі A-321.