Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна

В-1867 НИАБ в г.Гродно_Э

Эмблема: уяўляе сабой круг бардовага колеру, унутры якога размешчана кампазіцыя з чатырох прадметаў жоўтага колеру. У верхняй частцы круга размешчана разгорнутая кніга, у ніжняй частцы – вялікая літара «А». Злева ад літары «А» размешчана гусінае пяро з нахілам улева ў верхняй яго частцы, справа ад літары «А» – ключ з ажурнай галоўкай з нахілам управа.

Круг абрамлены шырокай аблямоўкай жоўтага колеру, на якой па крузе размешчана назва дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна» чырвонага колеру.

Сістэмаўтвараючым ядром эмблемы з’яўляецца геральдычная фігура – круг, геаметрычная сімволіка якога азначае кругаварот жыцця, паступальнае развіццё і ўзаемасувязь часоў.

Разгорнутая архіўная справа (кніга) – сімвал даступнасці вечнай крыніцы інфармацыі, якая захоўваецца ў фондах архіва.

Літара «А» паказвае на прыналежнасць дакументаў да архіўнай установы.

Ключ сімвалізуе працэс адкрыцця, забеспячэння доступу да гісторыі праз архіўныя дакументы, пяро – сімвал навукі, розуму, імкнення да ведаў.

Зацверджана Загадам дырэктара архіва ад 20.09.2023 № 37 л.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.09.2023. Нумар рэгістрацыі В-1867.