Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
«Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай
рэгістрацыі і зямельным кадастры»

Эмблема: уяўляе сабой круг з аблямоўкай залацістага колеру, у цэнтры якога размешчаны глобус, падзелены мерыдыянамі і паралелямі на верхнюю (меншую) частку блакітнага колеру і ніжнюю (большую) зялёнага колеру. На глобус накладзена калона серабрыстага колеру, якая сімвалізуе «Закон», увянчаная выявай аб’екта нерухомасці ў выглядзе дома. На аблямоўцы эмблемы размешчаны надпіс «ГРОДЗЕНСКАЕ АГЕНЦТВА ПА ДЗЯРЖАУНАЙ РЭГІСТРАЦЫІ I ЗЯМЕЛЬНЫМ КАДАСТРЫ» зялёнага колеру.
Асновай эмблемы з’яўляюцца сімвалы, якія раскрываюць прызначэнне Прадпрыемства.
Выява глобуса з паралелямі і мерыдыянамі сімвалізуе тэрытарыяльны прынцып дзейнасці Прадпрыемтва, непарыўную сувязь нерухомасці з зямлёй. Калона сімвалізуе «Закон» і падкрэслівае, што Прадпрыемства аказвае паслугі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
«Дом» як адзін з аб’ектаў нерухомасці сімвалізуе асноўныя напрамкі дзейнасці Прадпрыемства, звязаныя з аперацыямі ў дачыненні да нерухомай маёмасці, правамі на яе і здзелкамі з ёй.
Зацверджана Загадам дырэктара ад 30.05.2023 № 150.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2023. Нумар рэгістрацыі В-1855.

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча шырынёй 75 см і даўжынёй 150 см, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палосак: верхняй – зялёнага колеру, ніжняй – сіняга колеру. Суадносіны шырыні зялёнай паласы да шырыні флага – 2:3, сіняй паласы да шырыні флага – 1:3. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча размешчана эмблема Прадпрыемства.
Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.
Зацверджаны Загадам дырэктара ад 30.05.2023 № 150.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2023. Нумар рэгістрацыі В-1856.

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі»: вырабляецца з цынкавага сплаву метадам аб’ёмнага ліцця. Складаецца з двух элементаў: калодка і падвес.
Падвес мае шматпрамянёвую сіметрычную форму залацістага колеру.
У цэнтры падвеса размешчаны глобус, падзелены мерыдыянамі і паралелямі на верхнюю (меншую) частку блакітнага колеру і ніжнюю (большую) зялёнага колеру. Глобус абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру. На глобус накладзена калона серабрыстага колеру, якая сімвалізуе «Закон», увянчаная выявай аб’екта нерухомасці ў выглядзе дома. Уверсе нагруднага знака па цэнтры размешчаны герб Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Унізе нагруднага знака размешчана стужка з рэльефным надпісам «ЗА ЗАСЛУГІ».
На адваротным баку нагруднага знака ў тры радкі размешчаны надпіс «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі i зямельным кадастры» і парадкавы нумар (у ніжняй частцы).
Памер падвеса 30 х 31 мм, таўшчыня 4 мм.
Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да прамавугольнай калодкі з элементамі арнаменту залацістага колеру памерам 26 х 24,9 мм. Калодка абцягнута стужкай сіняга колеру. На адваротным баку калодкі маецца мацаванне да адзення ў выглядзе шпількі.
Зацверджаны Загадам дырэктара ад 30.05.2023 № 150.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.02.2024. Нумар рэгістрацыі В-1916.

Нагрудны знак адзнакі «За ўзаемадзеянне»: вырабляецца з цынкавага сплаву метадам аб’ёмнага ліцця. Складаецца з двух элементаў: калодка і падвес.
Падвес мае шматпрамянёвую сіметрычную форму серабрыстага колеру.
У цэнтры падвеса размешчаны глобус, падзелены мерыдыянамі і паралелямі на верхнюю (меншую) частку блакітнага колеру і ніжнюю (большую) зялёнага колеру. Глобус абрамлены лаўровым вянком серабрыстага колеру. На глобус накладзена калона серабрыстага колеру, якая сімвалізуе «Закон», увянчаная выявай аб’екта нерухомасці ў выглядзе дома. Уверсе нагруднага знака па цэнтры размешчаны герб Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Унізе нагруднага знака размешчана стужка з рэльефным надпісам «ЗА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЕ».
На адваротным баку нагруднага знака ў тры радкі размешчаны надпіс «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі i зямельным кадастры» і парадкавы нумар (у ніжняй частцы).
Памер падвеса 30 х 31 мм, таўшчыня 4 мм.
Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да прамавугольнай калодкі з элементамі арнаменту залацістага колеру памерам 26 х 24,9 мм. Калодка абцягнута стужкай сіняга колеру. На адваротным баку калодкі маецца мацаванне да адзення ў выглядзе шпількі.
Зацверджаны Загадам дырэктара ад 30.05.2023 № 150.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.02.2024. Нумар рэгістрацыі В-1917.