Беларуская гандлёва-прамысловая палата

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру с суадносінамі яго шырыні да даўжыні 1:2.
У цэнтры палотнішча размешчаны кадуцэй – элемент таварнага знака Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, які зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (пасведчанне ад 12.07.2001 № 13950).
Кадуцэй – жазло бога гандлю Меркурыя, уяўляе сабой посах, абвіты дзвюма змеямі, галовы якіх глядзяць адна на другую, а на вяршыні знаходзіцца шлем Аіда з крыламі.
Две змяі, што абвіваюць дрэўка кадуцэя, сімвалізуюць дзве супрацьлегласці, якія імкнуцца да злучэння, а крылы, размешчаныя зверху, дазваляюць пераадолець любыя перашкоды. Вось свету, якую сімвалізуе дрэўка кадуцэя, прыносіць дабрабыт у хатні ачаг і ў бізнес.
Жазло Меркурыя традыцыйна выкарыстоўваюць гандлёва-прамысловыя палаты на ўсіх кантынентах як сімвал прымірэння і згоды, здольнасці знаходзіць магчымасці для ўладжвання спрэчак паміж канкурэнтамі ў бізнесе, паміж бізнесам і ўладай, і, у рэшце рэшт, дабівацца згоды ў грамадстве.
Кадуцэй абрамлены тэкстам па контуры авала – найменнямі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты на беларускай і рускай мовах: зверху – «БЕЛАРУСКАЯ ГАНДЛЁВА-ПРАМЫСЛОВАЯ ПАЛАТА», знізу – «БЕЛОРУССКАЯ ТОРГОВО-ПРОМЫШЛЕННАЯ ПАЛАТА».
Кауцэй і надпісы на флагу выкананы ў белым колеры.
Флаг Беларускай гандлёва-прамысловай палаты двухбаковы, бакі флага ідэнтычныя.
Дапускаецца выраб флага рознага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.
Зацверджаны пратаколам пасяджэння Прэзідыума БелГПП ад 27.11.2023 № 16.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2023. Нумар рэгістрацыі В-1906.

Нагрудны знак адрознення: вырабляецца з металу серабрыстага колеру і ўяўляе сабой пакрыты сіняй эмаллю круг дыяметрам 20 мм з рэльефнай паверхняй у выглядзе праменяў, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра.
У цэнтры размешчаны кадуцэй – элемент таварнага знака Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, які зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (пасведчанне ад 12.07.2001 № 13950).
Кадуцэй – жазло бога гандлю Меркурыя, уяўляе сабой посах, абвіты дзвюма змеямі, галовы якіх глядзяць адна на другую, а на вяршыні знаходзіцца шлем Аіда з крыламі і надпісам «БелГПП». Вышыня кадуцэя складае 11,1 мм, шырыня – 7,1 мм.
Две змяі, што абвіваюць дрэўка кадуцэя, сімвалізуюць дзве супрацьлегласці, якія імкнуцца да злучэння, а крылы, размешчаныя зверху, дазваляюць пераадолець любыя перашкоды. Вось свету, якую сімвалізуе дрэўка кадуцэя, прыносіць дабрабыт у хатні ачаг і ў бізнес.
Жазло Меркурыя традыцыйна выкарыстоўваюць гандлёва-прамысловыя палаты на ўсіх кантынентах як сімвал прымірэння і згоды, здольнасці знаходзіць магчымасці для ўладжвання спрэчак паміж канкурэнтамі ў бізнесе, паміж бізнесам і ўладай, і, у рэшце рэшт, дабівацца згоды ў грамадстве.
Па акружнасці знака размешчана абямоўка ў выглядзе кальца серабрыстага колеру шырынёй 2,5 мм, на якой размешчаны рэльефны надпіс «БЕЛАРУСКАЯ ГАНДЛЁВА-ПРАМЫСЛОВАЯ ПАЛАТА».
Адваротны бок знака мае гладкую паверхню.
На адваротным баку знака маецца засцёжка для мацавання да адзення.
Зацверджаны пратаколам пасяджэння Прэзідыума БелГПП ад 27.11.2023 № 16.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2023. Нумар рэгістрацыі В-1907.