Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку

Эмблема: уяўляе сабой бронзавую васьміпрамянёвую зорку, якая абрамляе шчыт цёмна-карычневага колеру з аблямоўкай таго ж колеру, што і зорка. Шчыт увянчаны стылізаванай літарай «А» залацістага колеру – асноўным элементам эмблемы Дэпартамента па архівах і справаводстве і ўсёй архіўнай галіны. У цэнтры шчыта размешчаны зрушаны ў яго ніжнюю частку меншы шчыт з аблямоўкай таго ж колеру, што і літара «А», у ім – герб г. Навагрудка.

У ніжняй частцы зоркі размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру з назвай архіўнай установы «ЗАНАЛЬНЫ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ У г. НАВАГРУДКУ».

Зацверджана Загадам дырэктара архіва ад 25.09.2023 № 21.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2023. Нумар рэгістрацыі В-1898.

Флаг: уяўляе сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй і ніжняй чырвонага колеру, якія складаюць 1/10 шырыні сцяга, і цэнтральнай – белага. У цэнтры вонкавага боку палотнішча на белай паласе намалявана эмблема ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку».

Флаг дзяржаўнай архіўнай установы прадстаўляе вексілалагічную трансфармацыю галоўнага сімвала архіва – яе эмблему. Пры распрацоўцы флага выкарыстаны колеры і сімвалы эмблемы архіва. Так, палосы на флагу адпавядаюць колеру дэвізнай стужкі на эмблеме.

Зацверджан Загадам дырэктара архіва ад 04.04.2024 № 14.

Зарэгістрыраван ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2024. Нумар рэгістрацыі В-1967.