Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй і ніжняй чырвонага колеру, якія складаюць 1/10 шырыні флага, і цэнтральнай – белага. У цэнтры асабовага боку палотнішча на белай паласе намалявана эмблема ўстановы “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці”.
Флаг дзяржаўнай архіўнай установы ўяўляе сабой вексілалагічную трансфармацыю галоўнага сімвала архіва – яе эмблему. Пры распрацоўцы флага выкарыстаны колеры і сімвалы эмблемы архіва. Так, палосы на флагу адпавядаюць колеру дэвізнай стужкі на эмблеме.
Зацверджана Загадам дырэктара архіва ад 15.04.2024 № 5.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2024. Нумар рэгістрацыі В-1958.