Беларускае грамадскае аб'яднанне
ліквідатараў і інвалідаў Чарнобыльскай катастрофы
«Ветэраны Чарнобыля»

В-1783

Эмблема: уяўляе сабой контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь светла-зялёнага колеру з жоўтымі межамі. На фоне тэрыторыі Рэспублікі Беларусь размешчаны знак «Удзельнік ліквідацыі аварыі на ЧАЭС» – чырвоны роўнабаковы крыж з жоўтай акантоўкай і жоўтымі штраламі, у цэнтры якога размешчаны круглы блакітны медальён, унутры медальёна намалявана чырвоная кропля крыві, праз якую праходзяць тры прамяні: альфа-, гама- і бэта-выпраменьванні.

Вакол медальёна па акружнасці на чорным фоне з жоўтай аблямоўкай размяшчаны надпіс «Участник ликвидации аварии», унізе на трапецыяпадобным шчыце жоўтага колеру размешчана абрэвіятура «ЧАЭС» чорнага колеру.

Эмблема сімвалізуе брацкае таварыства ліквідатараў, якія жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і зацікаўлены ў пабудове сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях нашага народа.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1783.

В-1784

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 2:3.

У цэнтры пярэдняга боку палотнішча размешчана эмблема грамадскага аб’яднання. Па верхняй аблямоўцы флага размешчаны надпіс назвы арганізацыі ў тры радкі: «Беларускае рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне ліквідатараў і інвалідаў Чарнобыльскай катастрофы» белымі літарамі ў два радкі, трэцім радком –«ВЕТЭРАНЫ ЧАРНОБЫЛЯ» чырвонымі літарамі з жоўтым абрысам.

Па ніжняй аблямоўцы флага ў два радкі белымі літарамі размешчаны дэвіз грамадскага аб’яднання: «Гуманность, Милосердие, Достоинство и Честь».

Цёмна-зялёны колер поля флага з-яўляецца сімвалам чысціні і экалогіі. Ён сімвалізуе дзейнасць грамадскага аб’яднання на аснове прынцыпаў гуманнасці і міласэрнасці. Эмблема ў цэнтры флага сімвалізуе брацкае таварыства ліквідатараў, якія жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і якія зацікаўлены ў пабудове сацыяльна справядлівага грамадства. Дэвіз, напісаны стараславянскім шрыфтам белага колеру, адлюстроўвае прынцыпы грамадскага аб’яднання, заснаваныя на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях нашага народа. У цэлым флаг сімвалізуе брацкае таварыства ветэранаў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС як аб’яднанне прагрэсіўных сіл, зацікаўленых у пабудове сацыяльна-справядлівага грамадства, заснаванага і патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1784.

В-1785

Нагрудны знак прыналежнасці: уяўляе сабой квадрат памерам 37×37 мм. які  вырабляецца з металу залацістага колеру. На пярэднім баку нагруднага знака размешчаны пакрыты чырвонай эмаллю роўнабаковы крыж памерам  37×37 з шырынёй бакоў 16 мм. Па перыметры крыж мае залацістую акантоўку таўшчынёй 1 мм. У цэнтры крыжа размешчаны круг дыяметрам 26 мм, у які ўпісана акружнасць дыяметрам 22 мм, пакрытая блакітнай эмаллю. У цэнтры акружнасці размешчаны: контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пакрытая чырвонай эмаллю выява кроплі крыві, а таксама прамяні (альфа-, бэта-, гама-), якія праходзяць праз яе.

Па перыметры пакрытага чорнай эмаллю круга размешчаны дэвіз арганізацыі: «ГУМАННОСТЬ, МИЛОСЕРДИЕ, ДОСТОИНСТВО И ЧЕСТЬ». Унізе – абрэвіятура «ЧАЭС» чорнага колеру. У месцах перасячэння бакоў крыжа размешчаны рэльефныя прамяні залацістага колеру.

У верхняй частцы адваротнага боку нагруднага знака размешчана выява бусла, які ляціць. У цэнтры – поўнае найменне арганізацыі. Унізе – выява знака радыеактыўнай небяспекі.

Калодка, якая выканана з металу залацістага колеру, абцягнута стужкай чырвонага колеру з зялёнымі палосамі па краях (памера – 3,5 мм) і дзвюма жоўтымі палосамі у цэнтры (па 2 мм). Памер калодкі 20х25 мм.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1785.