Беларуская федэрацыя біятлона
Эмблема: Уяўляе сабой узор нацыянальнаг беларускага арнаменту – крыж-васьмірог, які утвораны чаргаваннем прамавугольнікаў чырвонага, зялёнага і блакітнага колераў. У цэнтры размешчана мішэнь, справа – надпіс «БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ БІЯТЛОНА».
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.06.2017. Нумар рэгістрацыі В-1348.
Флаг: Прамавугольнае белае палотнішча, у цэнтры якога размешчана эмблема федэрацыі.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.06.2017. Нумар рэгістрацыі В-1349.
Нагрудны знак: Постаць біятланіста і пяць мішэныў увянчаны выявай Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Кампазіцыя абрамлена лаўровым вянком, унізе размешчана назва федэрацыі (белая на сінім фоне).
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.10.2003. Нумар рэгістрацыі В-306.
Нагрудны знак адзнакі «За заслугі»: уяўляе сабой круг сіняга колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная спартовая мішэнь — круг серабрыстага колеру, з прамянямі, якія разыходзяцца ад цэнтра, а таксама ўпрыгожваннем цэнтра ў выглядзе гранёнага каменя чорнага колеру. Над мішэнню размешчаны надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ» залацістага колеру, у ніжняй частцы і па баках мішэнь абрамлена лаўровым вянком залацістага колеру. Круг размешчаны на стылізаванай выяве беларускага арнаменту, якая ўяўляе сабой крыж-васьмірог, намаляваны чаргаваннем прамавугольнікаў залацістага і серабрыстага колераў. Пры гэтым апошнія маюць грані, утвараючы чарахрохбаковыя піраміды. Крыж упрыгожаны квадратамі-ўстаўкамі эмалі чырвонага колеру, а таксама гранёнымі камянямі чырвонага і светла-блакітнага колераў. У міжкрыжжах — стылізаваныя загнутыя канцы лыж серабрыстага колеру.
На адваротным баку знака размешчаны надпіс «БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ БІЯТЛОНА» серабрыстага колеру.
Знак пры дапамозе двух вушак мацуецца да ланцуга з 19 звёнаў, якія чаргуюцца і ўяўляюць сабой «залатыя» медалі залацістага колеру, спалучанныя з лаўровымі вянкамі чэмпіёнаў і рамкамі прыцэлаў таго ж колеру, а таксама вінтоўкі, патроны залацістага колеру і «закрытыя» мішэні. Памеры знака: памер крыжа-падвескі — 80×80 мм, звяна з медалямі — 40,5×14,7 мм, звяна з мішэнямі і вінтоўкамі — 49,1×13,1 мм.
У аснове нагруднага знака — афіцыйная сімволіка федэрацыі, трансфармаваная з улікам законаў фалерыстыкі і дапоўненая элементамі, якія ілюструюць біятлон (спартыўны інвентар, мішэні і г.д.).
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.07.2020. Нумар рэгістрацыі В-1592.
Нагрудны знак адзнакі «За ўклад у развіццё біятлона ў Рэспубліцы Беларусь»: уяўляе сабой круг серабрыстага колеру, які абрамлены лаўровым вянком серабрыстага колеру. У цэнтры размешчана выява ўзору беларускага арнаменту — крыж-васьмірог, які ўяўляе сабой чаргаванне прамавугольніка чырвонага (уверсе), зялёнага (злева), сіняга (справа і ўнізе) і чорнага (у цэнтры) колераў. У цэнтры крыжа — выява акружнасці прыцэла-«мушкі» чорнага колеру, у якім размешчана круглая мішэнь шэрага колеру з цэнтрам чорнага колеру.
У верхняй частцы на вянку — дэвізная стужка серабрыстага колеру з надпісам «БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ» шэрага колеру, у ніжняй частцы — назва віду спорту «БІЯТЛОНА» зялёнага колеру.
На адваротным баку знака па крузе размешчаны надпіс серабрыстага колеру: «ЗА ЎКЛАД У РАЗВІЦЦЕ БІЯТЛОНА Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ».
Знак мацуецца да прамавугольнай калодкі серабрыстага колеру пры дапамозе вушка. На калодцы замацавана стужка сіняга колеру з падвойнай аблямоўкай сіняга і белага колераў, у цэнтры чатыры роўнавялікія паласы: белага, чырвонага, зялёнага і белага колераў.
Знак мацуецца да адзення пры дапамозе заколкі-шпількі.
Памеры знака: дыяметр медальёна-падвескі — 32 мм, вышыня калодкі — 20 мм, шырыня калодкі — 27 мм.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.07.2020. Нумар рэгістрацыі В-1593.