Нагрудны знак «За распаўсюджванне каштоўнасцяў і ідэалаў ААН і ЮНЕСКА»: складаецца з дзвюх частак — калодкі і падвескі.
Калодка залацістага колеру мае прамавугольную форму і памер 25х20 мм. Пярэдняя планка калодкі выраблена з тканіны сіняга колеру без дадатковай выявы.
Падвеска мае форму дзесяціканцовай зоркі дыяметрам 32 мм залацістага колеру. У цэнтры падвескі размешчана афіцыйная эмблема рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» — выяву птушкі з узнятай уверх дзюбай і крылом справа, якая нанесена бесперапыннай лініяй, у цэнтры птушкі размешчана выява спіралепадобнай лініі, якая спачатку стварае дах дома. У падмурку дома размешчаны надпіс unesco. Вонкавая акружнасць птушкі пакрыта сіняй эмаллю. Спіралепадобная выява з надпісам unesco пакрыта чырвонай эмаллю. У верхняй і правай частцы падвескі вакол эмблемы раўнамерна злева направа размешчаны надпіс «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ КЛУБАЎ ЮНЕСКА», які пакрыты сіняй эмаллю. Перад пачаткам тэксту і ў канцы нанесена выява васілька з пяццю пялёсткамі сіняга колеру.
Падвеска пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з калодкай.
Нагрудны знак вырабляецца, як правіла, з металу метадам ліцця ці штампоўкі і пакрываецца каляровымі эмалямі.
Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню залацістага колеру: у цэнтры падвескі нанесены залацістымі літарамі надпіс «За распаўсюджванне каштоунасцяў i ідэалаў ААН i ЮНЕСКА», у ніжняй частцы падвескі наносіцца парадкавы нумар.
На калодцы размяшчаецца мацаванне ў выглядзе іголкі з фіксатарам.
Агульная вышыня нагруднага знака: 57 мм.
Заснаваны Рашэннем Праўлення РГА ад 14.07.2020 № 6.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.09.2020. Нумар рэгістрацыі В-1602.