Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа
алімпійскага рэзерву па спартыўнай гімнастыцы і акрабатыцы

991

Эмблема: У белым крузе, які абрамлены сіняй і чырвонай (знешняй) палосамі, размешчаны стылізаваная выява двух спартсменаў і спартыўнага кальца, а таксама надпіс «МІНСК». У ніжняй частцы – зялёная галінка лаўра. Па крузе –  надпіс «СДЮШАР ПА СПАРТЫЎНАЙ ГІМНАСТЫЦЫ І АКРАБАТЫЦЫ». 

Зацверджана Загадам дырэктара СДЮШАР ад 10.09.2012 № 40. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.05.2013. Нумар рэгістрацыі В-991.

992

Флаг: У цэнтры белага палотнішча з чырвонай паласой уверсе і сіняй унізе размешчана эмблема СДЮШАР. 

Зацверджаны Загадам дырэктара СДЮШАР ад 10.09.2012 № 40.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.05.2013. Нумар рэгістрацыі В-992.