Навукова-даследчы інстытут пажарнай
бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС

В-1778

Эмблема: уяўляе сабой стылізаваную выяву ружы вятроў, выкананую ў форме двух чатырохвугольнікаў, якія накладзены адзін на другі. Чатырохвугольнікі ўтвараюць васьміканцовую зорку, прычым вepxні накладваецца вуглом уверх. Бакі чатырохвугольнікаў ўяуляюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі аранжавага колеру, ніжні – з чырвонай аблямоукай, верхні – з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам.

У цэнтры эмблемы размешчаны тры срэбныя стралападобныя стужкі, якія ўтвараюць круг. Унутры круга на белым фоне размешчана выява сіняга трохвугольніка з трыма языкамі полымя чырвонага колеру. Кампазіцыя накладзена на ўмоўную выяву сімвала атама чорнага колеру.

Зацверджана Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 16.03.2022 № 75.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.03.2022. Нумар рэгістрацыі В-1778.

1294

Нагрудны знак «60 год НДІ пажарнай бяспекі»: Крыж, які накладзены шматпрамянёвую зорку залацістага колеру з выпуклымі стрэлападобнымі лопасцямі. У цэнтры размешчана эмблема Інстытута, пад ёй на на стужцы – даты «1956–2016».

Зацверджаны Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 29.02.2016 № 49.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1294.