Медыцынская служба грамадзянскай авіяцыі

1246

Эмблема: Блакітны шчыт са срэбнай аблямоўкай. У цэнтры – кадуцэй з дзвюма змеямі. У цэнтры – круглы шчыт з чырвоным арнаментальным беларускім крыжам. Унізе на стужцы – назва арганізацыі.

Зацверджана Загадам дырэктара ад 06.01.2017 № 45.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.01.2017. Нумар рэгістрацыі В-1246.

1247

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі даўжыні і шырыні 2:1, вертыкальна падзеленае пасярэдзіне на белую і блакітную паловы. У цэнтры – эмблема арганізацыі.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 06.01.2017 № 45.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.01.2017. Нумар рэгістрацыі В-1247.

1284

Нагрудны знак «За заслугі» I ступені:  Круглы медальён залацістага металу, у цэнтры – барочны шчыт блакітнага колеру, у якім выява кадуцэя з крыламі, белага круга, абрамленага залацістай аблямоўкай з чырвоным крыжам унутры. У акружнасці медальён абрамляе лаўровы вянок са стужкай, на якой – назва арганізацыі «МЕДЫЦЫНСКАЯ СЛУЖБА ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ».

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 13.02.2017 № 90/1.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.04.2017. Нумар рэгістрацыі В-1284.

1285

Нагрудны знак «За заслугі» II ступені: Круглы медальён серабрыстага металу, у цэнтры –  барочны шчыт блакітнага колеру, у якім выява кадуцэя з крыламі, белага круга, абрамленага серабрыстай аблямоўкай з чырвоным крыжам унутры. У акружнасці медальён абрамляе лаўровы вянок са стужкай, на якой – назва арганізацыі «МЕДЫЦЫНСКАЯ СЛУЖБА ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ».

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 13.02.2017 № 90/1.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.04.2017. Нумар рэгістрацыі В-1285.