Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў

1266

Эмблема: На зялёным фоне размешчана залацістая калона з надпісам «РЭСПУБЛІКАНСКАЯ КАЛЕГІЯ АДВАКАТАЎ», ніжэй – «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». Над калонай – шалі. Кампазіцыя абрамлена лаўрова-дубовым вянком.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.03.2017. Нумар рэгістрацыі В-1266

1267

Флаг: Прамавугольнае палотнішча бардовага колеру з выявай эмблемы Беларускай рэспубліканскай калегіі   адвакатаў у цэнтры.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.03.2017. Нумар рэгістрацыі В-1267.

1342

Нагрудны знак адзнакі «Ганаровы адвакат» I ступені: У авальным медальёне залацістага металу, які абрамлены лаўрова-дубовым вянком, размешчана калона, зверху – картуш з шалямі. На пастаменце надпісь «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», на чырвонай стужцы – «ГАНАРОВЫ АДВАКАТ».

Зацверджаны Пастановай Савета РКА ад 23.05.2017 № 08/03.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1342.

1343

Нагрудны знак адзнакі «Ганаровы адвакат» II ступені: У авальным медальёне залацістага металу, які абрамлены лаўрова-дубовым вянком, размешчана калона, зверху – картуш з шалямі. На пастаменце надпісь «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», на чырвонай стужцы – «ГАНАРОВЫ АДВАКАТ».

Зацверджаны Пастановай Савета РКА ад 23.05.2017 № 08/03.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1343.