Нагрудны знак: Авал з залацістага металу, які па краі пакрыты сіняй эмаллю, на якой размешчана назва ўстановы адукацыі. У цэнтры – ліра, увянчаная стылізаванай выявай паловы валошкі, унізе – разгорнутая кніга з датай «1932» (дата адкрыцця акадэміі) і лаўровы вянок.
Зацверджаны Загадам рэктара акадэміі ад 05.12.2012 № 173.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-954.