Нагрудны знак «Выдатнік Белдзяржстраху»: У сінім крузе размешчаны перасечаны авальнай лініяй белы трохвугольнік вяршыняй уверх. Аблямоўка (з серабрыстага металу) з лаўровым вянком і назвай арганізацыі.
Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара ад 15.09.2011 № 188.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2011. Нумар рэгістрацыі В-886.