Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

Геральдычны знак — эмблема спецыяльнай сувязі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь»: уяўляе сабой круг сіняга колеру, абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру, у цэнтры якога размешчаны крылы залацістага колеру, на якіх стрэлы-маланкі залацістага колеру, накіраваныя дзве ўверх і чатыры ўніз. У ніжняй частцы размяшчаецца дэвізная стужка блакітнага колеру з надпісам «СПЕЦЫЯЛЬНАЯ СУВЯЗЬ» залацістага колеру.
Круг, як аснова геральдычнага знака — эмблемы, сімвалізуе кола задач, якія стаяць перад прадпрыемствам і агульную адказнасць калектыву за іх дастойнае выкананне. Крылы — старажытны сімвал дынамікі і ўсюдыіснасці. Стрэлы-маланкі падкрэсліваюць хуткасць, імгненную рэакцыю, гатоўнасць да актыўнай абароны. Крылы і стрэлы-маланкі — традыцыйны сімвал падраздзяленняў сувязі. Лаўровы вянок паказвае на пераемнасць пакаленняў, памяць аб гераічных учынках работнікаў спецыяльнай сувязі, дастойны ўклад прадпрыемства ў забеспячэнне бяспекі дзяржавы.
Сіні і блакітны колеры сімвалізуюць высакароднасць задач, чысціню намераў, імкненне да дасканаласці. Залацісты колер — колер сілы і славы.
Зацверджаны Загадам Міністра ад 02.10.2019 № 350.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1567.

Флаг спецыяльнай сувязі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь»: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага і адваротнага бакоў якога размешчана эмблема спецыяльнай сувязі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Эмблема ўяўляе сабой круг сіняга колеру, абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру, у цэнтры якога размешчаны крылы залацістага колеру, на якіх — стрэлы-маланкі залацістага колеру, накіраваныя дзве ўверх і чатыры ўніз.
У ніжняй частцы эмблемы размешчана дэвізная стужка блакітнага колеру з надпісам «СПЕЦЫЯЛЬНАЯ СУВЯЗЬ» залацістага колеру.
Зацверджаны Загадам Міністра ад 02.10.2019 № 350.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1568.

Нагрудны знак адзнакі «За добрасумленную працу» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь»: уяўляе сабой авальны лаўровы вянок залацістага колеру, у цэнтры якога размешчаны крылы серабрыстага колеру, на якіх — стрэлы-маланкі серабрыстага колеру, накіраваныя дзве ўверх і чатыры ўніз.
У ніжняй частцы знака размешчана дэвізная стужка залацістага колеру з надпісам «ЗА ДОБРАСУМЛЕННУЮ ПРАЦУ» залацістага колеру.
Аснова нагруднага знака — крылы — з’яўляецца старажытным сімвалам дынамікі і ўсюдыіснасці. Стрэлы-маланкі падкрэсліваюць хуткасць, імгненную рэакцыю, гатоўнасць да актыўнай абароны. Крылы і стрэлы-маланкі — традыцыйны сімвал падраздзяленняў сувязі. Лаўровы вянок паказвае на пераемнасць пакаленняў, памяць аб гераічных учынках работнікаў спецыяльнай сувязі, дастойны ўклад прадпрыемства ў забеспячэнне бяспекі дзяржавы.
Адваротны бок знака гладкі з мацаваннем да адзення ў выглядзе гайкі-закруткі або заколкі-шпількі.
Памеры знака: вышыня — 42 мм, шырыня — 41 мм.
Зацверджаны Загадам Міністра ад 02.10.2019 № 350.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1569.

Нагрудны знак адрознення «Спецыяльная сувязь» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь»: уяўляе сабой авал сіняга колеру, абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру, у цэнтры якога размешчаны крылы серабрыстага колеру, на якіх — стрэлы-маланкі серабрыстага колеру, накіраваныя дзве ўверх і чатыры ўніз; у ніжняй частцы знака над вянком — пласцінка залацістага колеру з нумарам.
Вянок увянчаны дэвізнай стужкай сіняга колеру з надпісам «МІНІСТЭРСТВА СУВЯ3І I ІНФАРМАТЫЗАЦЫІ» залацістага колеру. У ніжняй частцы нагруднага знака размешчана дэвізная стужка сіняга колеру з надпісам «СПЕЦЫЯЛЬНАЯ СУВЯЗЬ» залацістага колеру.
Аснова нагруднага знака — крылы — з’яўляецца старажытным сімвалам дынамікі і ўсюдыіснасці. Стрэлы-маланкі падкрэсліваюць хуткасць, імгненную рэакцыю, гатоўнасць да актыўнай абароны. Крылы і стрэлы-маланкі — традыцыйны сімвал падраздзяленняў сувязі. Лаўровы вянок паказвае на пераемнасць пакаленняў, памяць аб гераічных учынках работнікаў спецыяльнай сувязі, дастойны ўклад прадпрыемства ў забеспячэнне бяспекі дзяржавы.
Адваротны бок знака гладкі з мацаваннем да адзення ў выглядзе гайкі-закруткі або заколкі-шпількі.
Памеры знака: вышыня — 43 мм, шырыня — 35 мм.
Зацверджаны Загадам Міністра ад 02.10.2019 № 350.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1570.

Нагрудны знак «Ганаровы сувязіст Беларусі»: На аверсе на зялёнай эмалі размешчана вышка з кругамі, якія разыходзяцца ў верхняй частцы, ніжэй – канверт і лаўровая галінка, зверху – надпіс «ГАНАРОВЫ СУВЯЗBІСТ БЕЛАРУСІ». На рэверсе – «МІНІСТЭРСТВА СУВЯЗІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2002 № 408.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.12.2002. Нумар рэгістрацыі А-1.

Нагрудны знак «Ганаровы работнік сувязі Беларусі»: Круг, у якога злева размешчана выява вышкі з хвалямі, якія разыходзяцца. Унізе круга – маланка, справа – канверт і лаўровая галінка. Зверху надпіс «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК СУВЯЗІ БЕЛАРУСІ».
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2007 № 435.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.10.2008. Нумар рэгістрацыі А-119.