Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

13obrazov_emb

Эмблема: Уяўляе сабой круг цёмна-сіняга колеру з аблямоўкай цёмна-сіняга колеру, якая абрамлена кантамі серабрыстага колеру. У верхняй частцы круга знаходзіцца выява сонца залацістага колеру, на дыску якога размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Ад сонца паралельна яго прамяням разыходзяцца прамяні светла-сіняга колеру. У ніжняй частцы круга – стылізаваная выява разгорнутай кнігі, верхнія старонкі якой зялёнага колеру, ніжнія – серабрыстага. Сонца і кніга ўтвараюць стылізаваную выяву кветкі, пад лістамі якой размешчана насенне зялёнага колеру. У верхняй частцы аблямоўкі размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру, у ніжняй – беларускі арнамент серабрыстага колеру.

Зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2018 № 308.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 24.09.2018. Нумар рэгістрацыі А-237.

13obrazov_flag

Флаг: Прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры правага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Міністэрства адукацыі дыяметрам 3/4 шырыні палотнішча.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2018 № 308.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 24.09.2018. Нумар рэгістрацыі А-238.

А-215

Нагрудны знак «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі»: На квадратнай падвесцы залацістага металу размешчаны надпіс «СПЕЦЫЯЛЬНЫ ФОНД ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА ПАДТРЫМЦЫ ТАЛЕНАВІТАЙ МОЛАДЗІ». Унізе – стылізаваны журавель. Калодка чырвона-зялёная.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.01.1996 № 18.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015.  Нумар рэгістрацыі А-215.

А-216

Нагрудны знак «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцай і студэнтаў»: На квадратнай падвесцы залацістага металу размешчаны надпіс СПЕЦЫЯЛЬНЫ ФОНД ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА САЦЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ ЗДОЛЬНЫХ НАВУЧЭНЦАЎ І СТУДЭНТАЎ». Унізе – лаўровая галінка.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.01.1996 № 19.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі А-216.