Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці
і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

1382

Эмблема: Круг сіняга колеру, у цэнтры якога размешчаны жоўты дыск, да якога працягнуты сем рук, паміж імі – стылізаваныя выявы дахаў дамоў. Па крузе размешчана назва прафсаюза.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.12.2017. Нумар рэгістрацыі В-1382.

1383

Флаг: Прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема прафсаюза. Унізе – назва прафсаюза.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.12.2017. Нумар рэгістрацыі В-1383.

В-1445

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі»: Уяўляе сабой круг сіняга колеру ў цэнтры якога размешчана сонца залацістага колеру, прамяні якога ўтворана ўнутранай паверхняй размешчаных па крузе кісцяў рук серабрыстага колеру. Паміж кісцямі – умоўныя выявы дамоў сіняга колеру. Па акружнасці эмблемы на серабрыстай аблямоўцы  размешчаны надпіс «БЕЛОРУССКИЙ ПРОФСОЮЗ РАБОТНИКОВ МЕСТНОЙ ПРОМЫШЛЕННОСТИ И КОММУНАЛЬНО-БЫТОВЫХ ПРЕДПРИЯТИЙ» сіняга колеру.

На адваротным баку знака размешчаны надпіс «ЗА ЗАСЛУГИ» серабрыстага колеру. Знак мацуецца да прамавугольнай вертыкальнай калодцы серабрыстага колеру пры дапамозе вушка. На калодцы замацавана стужка сіняга колеру з падвойнай аблямоўкай сіняга і цёмна-сіняга колеру па краях. Стужка знака адпавядае колерам эмблемы і палотнішча флага. На верхняй планцы калодкі размешчана лаўровая гірлянда. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе шпількі. Памеры знака: дыяметр медальёна-падвескі – 32 мм, вышыня калодкі – 50 мм, шырыня калодкі – 29 мм.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 24.10.2018. Нумар рэгістрацыі № В-1445.