Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя
Эмблема: Стылізаваная кветка валошкі-крыжа блакітнага колеру, у цэнтры размешчана эмблема медыцына – змяя, якая абвівае залатую чашу.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.03.2009. Нумар рэгістрацыі В-734.
Флаг: Прамавугольнае белае палотнішча, у цэнтры якога размешчана эмблема прафсаюза.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.03.2009. Нумар рэгістрацыі В-735.
Нагрудны знак «Лучший наставник»: Круглая падвеска серабрыстага металу, у цэнтры якой размешчаны беларускі 12-канцовы крыж сіняга колеру. У цэнтры крыжа ў крузе размешчана змяя, якая абвівае чашу. Пад ёй, на стужцы, размешчаны надпіс «ЛУЧШИЙ НАСТАВНИК», за крыжом – фрагменты лаўровага вянка і старонкі разгорнутай кнігі. Калодка прамавугольная, сіняя, з белым беларускім арнаментам.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.05.2018. Нумар рэгістрацыі В-1414.
Нагрудны знак «Прафсаюзны лідар»: Васьміканцовая рыфлёная зорка з серабрыстымі і залацістымі прамянямі, які чаргуюцца. У цэнтры размешчаны беларускі 12-канцовы крыж сіняга колеру. У цэнтры крыжа ў крузе размешчана змяя, якая абвівае чашу. Акружнасць зверху пакрыта лаўровым залацістым вянком, знізу – сіняй стужкай з надпісам «ПРАФСАЮЗНЫ ЛІДАР». Калодка прамавугольная, сіняя.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.05.2018. Нумар рэгістрацыі В-1415
Памятны нагрудны знак «115 лет Белорусскому профсоюзу работников здравоохранения»: уяўляе сабой эмблему прафсаюза — клінчата-вырубны крыж сіняга колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. У крузе размешчана змяя, стылізаваная пад літару «3» залацістага колеру, якая абвівае чару таго ж колеру. На аблямоўцы размешчаны надпіс «БЕЛОРУССКИЙ ПРОФСОЮЗ РАБОТНИКОВ ЗДРАВООХРАНЕНИЯ 115» сіняга колеру, ніжэй — слова «ЛЕТ» залацістага колеру. Пад кругам — лаўровыя галінкі залацістага колеру. Крыж размешчаны на чатырохканцовай зорцы таго ж колеру.
Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе заколкі-шпількі.
Памеры нагруднага знака: вышыня — 44 мм, шырыня — 44 мм.
У аснове ўзнагароды ляжыць афіцыйная сімволіка і колеры Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Золата ў геральдыцы сімвалізуе моц і славу, досвед і традыцыі, серабро — сумленнасць і сціпласць, чысціню і справядлівасць.
Заснаваны Пастановай прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ад 06.01.2021 № 8.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1678.
Нагрудны знак адзнакі «За труд во имя жизни»: уяўляе сабой аснову эмблемы Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя — клінчата-вырубны крыж сіняга колеру з гранёнымі квадратамі серабрыстага колеру ў вуглах яго канцоў. У цэнтры крыжа — сэрца чырвонага колеру, якое абрамлена ў верхняй частцы — лаўровымі лістамі серабрыстага колеру, у ніжняй — дэвізнай стужкай таго ж колеру з надпісам «ЗА ТРУД ВО ИМЯ ЖИЗНИ» серабрыстага колеру. У цэнтры сэрца размешчаны тры паясныя фігуры медыцынскіх работнікаў таго ж колеру.
Адваротны бок нагруднага знака гладкі, у цэнтры размешчаны надпіс «БЕЛОРУССКИЙ ПРОФСОЮЗ РАБОТНИКОВ ЗДРАВООХРАНЕНИЯ» серабрыстага колеру.
Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе заколкі-шпількі.
Памеры нагруднага знака: вышыня — 44 мм, шырыня — 44 мм.
У аснове нагруднага знака ляжыць афіцыйная сімволіка і карпаратыўныя колеры Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Вобразы медыцынскіх работнікаў сімвалізуюць асноўныя сферы медыцынскай дзейнасці. Чырвонае сэрца — сімвал жыцця, якое ратуюць урачы і сімвал жыцця саміх урачоў, якія захавалі вернасць прафесіі і самааддана працуюць. Лаўр — сімвал заслуг, славы і пашаны. Серабро ў геральдыцы сімвалізуе сумленнасць і сціпласць, чысціню, справядлівасць і высакароднасць.
Заснаваны Пастановай прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ад 29.12.2020 № 492.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1679.