Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

347 ФПБ э

Эмблема: Уяўляе сабой абрэвіятуру «ФПБ».

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.12.2003. Нумар рэгістрацыі В-347.

357

Флаг: Палотнішча блакітнага колеру, на якім зверху размешчана назва прафсаюза, у цэнтры – яго абрэвіятура.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.12.2003. Нумар рэгістрацыі В-348.

В-358

Нагрудны знак «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»: Залаты рэльефны чатырохвугольнік з закругленымі вугламі, накладка срэбная, на акантоўцы чырвонага колеру размешчаны надпіс «ФЕДЭРАЦЫЯ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСІ», у цэнтры – «100 ГАДОЎ ПРАФСАЮЗНАМУ РУХУ», унізе – лаўровая галінка. Калодка сіняга колеру з абрэвіятурай прафсаюза. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.12.2003. Нумар рэгістрацыі В-358.

IMG_0789
IMG_0790

Юбілейны медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»: Круг дыяметрам 34 мм. На пярэднім баку медаля размешчана выява прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, у ніжняй частцы – рэльефная выява Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і лаўровых галінак. Знак пакрыты сіняй эмаллю. У верхняй частцы па крузе размешчаны надпіс «ФЕДЭРАЦЫЯ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСІ». На адваротным баку ў цэнтры размешчаны ў пяць радкоў надпіс  «100 ГАДОЎ ПРАФСАЮЗНАМУ РУХУ БЕЛАРУСІ». Ніжэй – даты «1904–2004», а таксама рэльефныя выявы лаўровай і дубовай галінак.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.03.2005. Нумар рэгістрацыі А-52.

А-256
А-256-реверс

Юбілейны медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусi»: На аверсе медаля змешчана скульптурная кампазiцыя: на пастаменце каля мураванай сцяны размешчаны постаці рабочага i сялянкi, памiж iмi – увянчаны шасцярнёй фiгурны шчыт з надпiсам «СЛАВА ТРУДУ». Унутры шасцярні знаходзiцца голуб. На пастаменце размешчаны даты «1904–2019». У нiжняй частцы шчыта размешчаны лiсты лаўра, паверх якiх – абрэвіятура «ФПБ» цёмна-сiняга колеру з цэнтральнай лiтарай сiняга колеру. На адваротным баку медаля ў пяць радкоў размешчаны надпiс «115 ГАДОЎ ПРАФСАЮЗНАМУ РУХУ БЕЛАРУСI». Медаль пры дапамозе вушка i кальца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай цёмна-сiняга колеру з падвойнай аблямоўкай сiняга i шэрага колераў. У цэнтры стужкi размешчаны беларускi арнамент шэрага колеру.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.09.2019. Нумар рэгістрацыі А-256.