Магілёўскі раён

Mg23mogrG
Mg23mogrF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2019 г. № 150 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 20 мая 2019 г. № Б-220 і № Б-221.

Герб: Варажскi шчыт, перасечаны дзвюма хвалiстымi палосамi: верхняя – срэбнага колеру, нiжняя – зялёнага. Пры гэтым верхняя паласа складае 1/2 нiжняй. У верхнiм полi блакiтнага колеру размешчана фiгура рыцара срэбнага колеру, якi трымае ў паднятай руцэ срэбны меч. У нiжнiм срэбным полi пад хвалiстымi палосамi знаходзяцца тры блакітныя кветкi лёну з залацiстым асяродкам.

Флаг: Прамавугольнае палотнiшча блакiтнага колеру з суадносiнамi бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога размешчаны герб Магiлёўскага раёна.

Выява сярэднявечнага воіна ў даспехах адлюстроўвае геральдычны сімвал горада Магілёва – цэнтра раёна, які адносіцца да XVII ст. Рыцар заўсёды быў і застаецца сімвалам воіна і традыцыйна трактуецца як гатоўнасць да абароны айчыны, роду, горада ад ворагаў, а таксама сімвалізуе ўдзел у бітвах.

Умоўная выява лёну на гербе Магілёўскага раёна – сімвал адной з сельскагаспадарчых культур, якія вырошчваюцца ў раёне, алегорыя карпатлівай працы, цярпення і творчасці.

Двайная перавязь злева адлюстроўвае прыроду Магілёўскага раёна. Шырокая частка зялёнага колеру сімвалізуе палі і лясы раёна, а срэбная частка перавязі –Дняпро, адну з найбуйнейшых рэк Еўропы.

Аўтары праектаў герба і флага М.М. Елінская, мастак В.А. Ляхор.