г. Касцюковічы
і Касцюковіцкі раён

Mg11 KostyukovichiG
Mg11 KostyukovichiF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2005 г., № 1 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 6 студзеня 2005 № Б-33 і Б-34.

Герб: У чырвоным полі іспанскага шчыта два залатыя перакрыжаваныя жытнія каласы, якія суправаджаюцца ўверсе залатым збанам, унізе – срэбнай падковай

Флаг: Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема – два жоўтыя перакрыжаваныя жытнія каласы, якія суправаджаюцца ўверсе жоўтым збанам, унізе – падковай белага колеру.

Герб горада адлюстроўвае шматвяковую гісторыю гэтага рэгіёна Магілёўскай вобласці, яго багатыя традыцыі і абрады, шматлікія рамёствы. З XVI ст. мястэчка Касцюковічы славілася як гандлёвы цэнтр – штогод тут праводзіліся два буйныя кірмашы, куды з’язджаліся шмат людзей. Былі развіты рамесныя промыслы: ганчарны, бандарны, сталярны.

Каласы, размешчаныя на гербе, сімвалізуюць адзін з галоўных заняткаў жыхароў раёна на працягу некалькіх стагоддзяў – земляробства, а таксама урадлівасць і багацце Касцюковіцкай зямлі.

Срэбная падкова – адлюстраванне таго перыяду гісторыі раёна (XVII–XIX стст.), калі ў вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна праходзілі шматлюдныя кірмашы, на якія прыязджалі жыхары Магілёва, Смаленска, Мсціслаўля, Клятнянскага, Краснапольскага, Суражскага, Клімавіцкага і іншых раёнаў. На кірмашах быў распаўсюджаны гандаль коньмі. Акрамя таго, падкова сімвалізуе шчасце, поспех.

Выява залатога збана на гербе паказвае сувязь мінулага і сучаснасці краю. З даўніх часоў на Касцюкоўшчыне вядомы майстры, якія жылі ў вёсцы Мядзведаўка (цяпер адна з вуліц горада Касцюковічы) і выраблялі ганчарны посуд.

Аўтар ідэі, увасобленай у гербе і флагу – старшыня камісіі па распрацоўцы гербавай сімволікі Касцюковіцкага раёна В.І. Сугака.

Герб і флаг горада і раёна і палажэнні аб іх адобраны рашэннем Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 24 декбря 2002 г. № 12-41.

Мастак А.У. Леўчик.