г. Салігорск
і Салігорскі раён

M24 SalihorskG
M24 SalihorskF

Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 мая 1998 г. № 12. 

Флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2011 г. № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2011 г. № Б-210.

Герб: Варажскі шчыт, рассечаны «ў слуп», у правым блакітным полі –выява паловы залатога коласа, у левым – шэсць пар чырвоных і срэбных урубаў.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: верхняй – жоўтага колеру, ніжняй – чырвонага; у цэнтры правага боку палотнішча – герб горада Салігорска.

Cолигорск адзін з самых маладых гарадоў Беларусі. Ён размешчаны на маляўнічых берагах ракі Случ і Салігорскага вадасховішча Яго ўзнікненне звязана з адкрыццём паблізу аднаго з найбуйнейшых у свеце радовішчаў калійных соляў. У 1958 г. пачалося будаўніцтва пасёлка Новастаробінск, які праз год быў перайменаваны ў рабочы пасёлак Салігорск. З 1963 г. – горад абласнога падпарадкавання, у 1965 г. Салігорск стаў цэнтрам раёна. За гады існавання горада ў ім пабудаваны чатыры калійных камбіната, аб’яднаных ў вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій» (займае трэцяе месца ў свеце па экспарце калійных угнаенняў).

Чырвоныя і белыя палосы ў гербе Салігорска сімвалізуюць асноўнае прыроднае багацце рэгіёна – пласты калійных соляў, якія залягаюць у тым жа парадку і гэтак жа афарбаваны. Залаты колас у блакітным полі ўвасабляе урадлівасць, жыватворную сілу, якую даюць глебе калійныя ўгнаенні. Колас таксама адлюстроўвае гаспадарчую моц і эканамічны росквіт.

Герб прапанаваны камісіяй па распрацоўцы гарадской геральдыкі горада Салігорска.

Герб горада і палажэнне аб iм зацверджаны рашэннем Салігорскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 21 мая 1998 г. № 70/5, флаг – рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 21 мая 2008 г. № 88.

Аўтар герба М.В. Чырскі. Аўтар флага М.М. Елінская, мастак В.А. Ляхор.