г. Мар'іна Горка
і Пухавіцкі раён

M16 MarinaGorkaG
M16 MarinaGorkaF

Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 г. № 42.

Герб: У блакітным полі іспанскага шчыта на срэбным воблаку ў залатой мандорле Маці Божая ў чырвона-блакітным адзенні са срэбным покрывам.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога размешчана выява Маці Божай.

Назва Мар’іна Горка паходзіць з дахрысціянскіх часоў. Паводле легенды, на ўзвышшы, якое некалі было размешчана на месцы сучаснага горада, стаяла паганскае капішча. Тут пакланяліся нявесце Сонца, багіні-маці, заступніцы дзетараджэння Мары. Мясцовыя жыхары пры правядзенні паганскіх абрадаў на вяршыні пагорка, акружанага старымі дрэвамі, распальвалі зніч, прыносілі ахвяры багам, вадзілі карагоды. Паводле падання ў XI ст. сюды прыйшоў хрысціянскі прапаведнік, які спаліў статую паганскага бога і пабудаваў на вяршыні пагорка драўляную капліцу. Звернутыя ім у хрысціянства жыхары навакольных зямель па-ранейшаму збіраліся на гэтым месцы, цяпер ужо на хрысціянскія святы. На месцы капліцы пазней была пабудавана царква Святой Марыі.

Праз шмат гадоў, у 1874 г., у Мар’інай Горцы – вёсцы Ігуменскага павета Мінскай губерні – была пабудавана царква Нараджэння Найсвяцейшай Маці Божай. Храм быў вядомы старажытнай іконай «Маці Божая», асабліва шанавалі мясцовыя жыхары.

Праваслаўныя адзначаюць Пакроў Найсвяцейшай Маці Божай 1 кастрычніка. Ён быў усталяваны ў памяць падзеі, які адбылася ў Канстанцінопалі ў сярэдзіне Х ст. Візантыйская імперыя вяла ў гэты час вайну з сарацынамі, і гораду пагражала смяротная небяспека. У названы дзень святы Андрэй Юродзівы і яго вучань Епіфан, якія знаходзіліся ва Улахернскім храме падчас усяночнага чування, убачылі на Маці Божую Маці з сонмам святых, якая малілася за мір і распрасцерла сваё покрыва (амафор) над хрысціянамі. Абложаныя падбадзёрыліся і сарацыны былі адбіты. Царкоўнаму набажэнства ў гэты дзень нададзена асаблівая веліч. У гонар Пакрова Маці Божай існуе акафіст.

Вобраз Дзевы Марыі, якая трымае ў руках белае покрыва, захаваны і на афіцыйным геральдычным сімвале Маладзечна. Аднак па ізаграфіі гэтыя фігуры значна адрозніваюцца, што робіць гербы гэтых гарадоў адрознымі адзін ад аднаго, а гэта – галоўная і абавязковая ўмова геральдычных знакаў і эмблем.

Герб і флаг Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна зацверджаны рашэннем Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 14 лiпеня 2000 г. № 45.

Аўтар герба А.А. Шпунт, мастак І.А. Шпунт, аўтар флага С.Я. Рассадзін.