г. Нароўля

Нараўлянскі раён

G18 NarovlyaG

Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 24 кастрычніка 2001 г. № 69.

Герб: У блакітным полі іспанскага шчыта срэбная падкова рагамі ўніз, зверху залаты крыж.

Нароўля вядома з XVIII ст. як мястэчка, якое належыць вядомаму беларускаму шляхецкага роду Аскеркаў. Яго прадстаўнікі валодалі гербам «Мурдэліа» – срэбны паўмесяц рагамі ўніз (часам ўверх), на выгіне зверху срэбны крыж, паміж рагамі паўмесяца срэбная зорка. Ідэя выкарыстоўваць прыватнаўласніцкі геральдычны знак у гербе горада не выклікала сумневаў – гэта шырока распаўсюджаная практыка ў сучаснай гарадской геральдыцы Беларусі. Аднак простае капіраванне выявы радавога герба было непрымальным, паколькі  яго элементы – паўмесяц і шасціпрамянёвая зорка былі ўспрыняты літаральна, як найбольш характэрныя рэлігійныя сімвалы мусульманскай і іўдзейскай канфесій. Таму было прапанавана сканструяваць афіцыйны гарадскі сімвал, выкарыстоўваючы толькі асобныя элементы шляхецкага герба, іх размяшчэнне і канфігурацыю. Уверсе шчыта размяшчаецца залаты крыж. Паўмесяц, павернуты рагамі ўніз, быў заменены на подкову.

У сімволіцы гэтыя два знакі маюць глыбокі сэнс. Крыж адносіцца да першарадных геральдычных фігур. Ён мае шматзначны сэнс – гэта самы універсальны сярод сімвалічных знакаў, зусім не абмежаваны сферай хрысціянства, для якога крыж – сімвал веры і вечнага жыцця. У сімволіцы ён адлюстроўвае арыентацыю ў прасторы, кропку скрыжавання, адліку, разам з кругам выразна праглядаецца ў будаўнічых планах многіх хрысціянскіх культавых збудаванняў.

Падкова адносицца да негеральдычных штучных фигур і ў паўсядзённым жыцці лічыцца, што прыносіць поспех и шчасце людзям, якія знайшлі яе.

Герб быў зацверджаны рашэннем Нараўлянскага раённага выканаўчага камiтэта ад 4 красавiка 2001 г. № 259.

Аўтар герба С.Я. Рассадзін.