г.п.Янавічы

Віцебскі раён

V43 YanovichiG

Герб заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 36 ад 20 студзеня 2006 г. і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 6 лютага 2006 года № Б-78.

Герб: У блакітным полі іспанскага шчыта дзве срэбныя перавязі, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам, у верхняй частцы поля – залатыя шалі.

Стваральнікі сучаснага герба Янавічаў, без сумневу, зыходзілі з гістарычных рэалій населенага пункта. У аснову выявы быў пакладзены той факт, што Янавічы знаходзяцца на скрыжаванні Веліжскага і Смаленскага гандлёвых шляхоў, якія праходзяць праз пасёлак. Гэтую асаблівасць адлюстроўвае злучэнне двух перавязяў, якія складаюць Андрэеўскі крыж. Акрамя накладзенага на блакітную эмаль срэбнага крыжа, верхнюю частку поля ўпрыгожвае выява залатых мерных шаляў, якія сімвалізуюць гандлёвыя традыцыі пасёлка. Спалучэнне геральдычных і негеральдычных фігур з’яўляецца найбольш прадуктыўным прыёмам не толькі ў сучаснай тэрытарыяльнай беларускай геральдыцы, але і ў сусветнай практыцы.

Рашэнне аб гербе і палажэнне аб ім было прынята Янавіцкай пасялковым выканаўчым камітэтам ад 4 снежня 2002 г. № 90.