Віцебскі раён

V13 VitepsciregionemG
V13 VitepsciregionemF

Герб и флаг учреждены Указом Президента Республики Беларусь от 28 февраля 2011 г. № 86 и зарегистрированы в Государственном геральдическом регистре 15 марта 2011 г. № Б-178 и № Б-179.

Герб: Іспанскі шчыт, які мае выгнута-зубчастае перасячэнне. У верхнім блакітным полі – выява Збавіцеля, звернутая ўправа, вакол яго галавы ўверсе справа літары «IS» і злева – літары «CS» з цітламі, ніжэй справа і злева – дзве літары «С» з цітламі. У ніжнім чырвоным мурападобным полі з чорнымі швамі размешчаны тры чорныя круглыя байніцы з залатой аблямоўкай.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй – чырвонай  і ніжняй – блакітнай. У цэнтры правага боку палотнішча – выява герба Віцебскага раёна.

Пры праектаванні сімволікі Віцебскага раёна былі ўзяты галоўныя фігуры герба абласнога і раённага цэнтра (горада Віцебска) – вобраз Збавіцеля ў профіль і аголены срэбны меч з залатой рукаяццю. Вакол ліка Збавіцеля – залатыя літарныя сімвалы: зверху справа «IΣ» з цітлай і злева –  «XΣ» з цітлай. Іх тлумачэнне дадзена ў апісанні герба Віцебскай вобласці.

У ніжняй частцы шчыта выкарыстаны фрагмент (адна з вежаў замка) герба г.п. Суража, адзінага на тэрыторыі Віцебскага раёна, які адносіцца да XVI ст. Гэтыя два гербы адносяцца да найбольш старажытных гарадскіх сімвалаў Беларусі і асабліва ўшанаваныя жыхарамі.

Праекты герба і флага былі зацверджаны рашэннем Віцебскага раённага Савета дэпутатаў ад 24 снежня 2009 г. № 227.

Аўтар герба і сцяга М.М. Елінская, мастак В.А. Ляхор.