в. Чарнаўчыцы

Брэсцкі раён

B42 ChernavchitsyG
B42 ChernavchitsyF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15 сакавіка 2011 г. № Б-202 і № Б-203.

Герб: У блакітным полі варажскага шчыта – срэбны храм з чырвонай аздобай, у чорным падножжы – срэбны паляўнічы ражок.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у верхняй дрэўкавай частцы якога – выява герба аграгарадка Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна.

Адпраўным момантам пры стварэнні сучаснага герба вёскі Чарнаўчыцы стаў Чарнаўчыцкі Траецкі касцёл, помнік архітэктуры з элементамі готыкі і рэнесансу, пабудаваны ў канцы XVI – пачатку XVII стст. М.К. Радзівілам Сіроткай.

У ніжняй частцы герба падножжа чорнага колеру ў сімвалічнай форме перадае назву населенага пункта, а размешчаны ў ёй срэбны паляўнічы ражок служыць напамінам пра фундатараў касцёла.

Мікалай Крыштаф Радзівіл па мянушцы Сіротка (1549–1616) быў вядомым дзяржаўным і ваенным дзеячам Вялікага Княства Літоўскага, мецэнатам, пісьменнікам. Атрымаўшы універсітэцкую адукацыю ў Еўропе (Страсбургу і Цюбінгене), ён вярнуўся на радзіму, дзе на працягу многіх гадоў займаў высокія дзяржаўныя пасады.

З 1566 г. Чарнаўчыцы перайшлі ў валоданне да М.К. Радзівіла, які зрабіў яе цэнтрам Чарнаўчыцкага графства.

Праекты герба і флага адобраны рашэннем Чарнаўчыцкага сельскага Савета дэпутатаў ад 17 чэрвеня 2010 г. № 10

Аўтар герба и флага – М.М. Елінская, мастак – В.А. Ляхор.