в. Багданаўка

Лунінецкі раён

B04 BogdanovkaG

Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659  і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры  Рэспублікі Беларусь 23 студзеня 2009 г. № Б-143.

Герб: Варажскі шчыт, перасечаны “ў пояс”, у верхнім блакітным полі якога – срэбная лілеяпадобная кветка, у ніжнім зялёным – палова кола срэбнага колеру.

У пачатку XIX ст. вёска Багданаўка была досыць буйным населеным пунктам з 51 сялянскім дваром, двума дварамі чыншавай шляхты і панскім домам з гаспадарчымі пабудовамі (фальваркам). Насельніцтва Багданаўкі скаладала больш за трыста чалавек. Існуе меркаванне, што назва вёскі звязана з імем Багдана Хмяльніцкага, аднак дакументальных пацверджанняў гэтаму пакуль не выяўлена. У XIX–XX стст. багданаўскія майстры, якія спецыялізаваліся на вырабе дугаў і вобадаў для вазоў, славіліся на ўсю акругу.

У міжнароднай геральдыцы прыём адлюстравання ў сімвалічнай форме асноўных заняткаў жыхароў ўжываецца даўно і паўсюдна. Для прыкладу можна згадаць златое кола на гістарычным гербе чэшскага горада Златы Горы і срэбнае – на гербе раёна «Бегавы» Паўночнай адміністрацыйнай акругі Масквы.

Дзяленне «ў пояс» таксама вядома як адзін з асноўных спосабаў дзялення шчыта. У верхняй частцы герба Багданаўкі змешчана выява Лабеліі Дортмана – знакавага сімвала Лунінецкага раёна, унізе, у зялёным полі – срэбнае кола. Зялёны колер сімвалізуе імкненне жыхароў да лепшага дабрабыту вёскі, якое было увасоблена ў праваслаўным храме ў імя пакунтніц Веры, Надзеі і Любові.

Аўтар герба – М.М. Елінская, мастак – В.А. Ляхор.