г. Іванава

Іванаўскі раён

B19 IvanovoG
B19 IvanovoF

Герб і флаг заснаваны Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15 сакавіка 2011 г. № Б-196 і № Б-197

Герб: У блакітным полі варажскага шчыта – срэбны храм, размешчаны паміж рагамі залатой падковы.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у верхняй дрэўкавай частцы якога – выява герба горада Іванава.

Мадэль храма на гербе звязана з заняткам карэнных жыхароў горада Іванава лабараў, якія ажыццяўлялі збор ахвяраванняў на будаўніцтва і аднаўленне цэркваў. Збор ахвяраванняў ажыццяўляўся ў асноўным для праваслаўных храмаў, паколькі лабары былі праваслаўнымі хрысціянамі. Настаяцелі шмат якіх цэркваў карысталіся іх паслугамі.

Сёння на гарадской плошчы стаіць царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якая з’яўляецца сімвалічным цэнтрам горада. Менавіта таму выява яе галоўнага фасада з’явілася на гербе.

Традыцыйна залатая падкова сімвалізуе дарогу, рух, поспех. Выява падковы, як абавязковага атрыбута далёкіх падарожжаў, выкарыстана для адлюстравання вельмі шырокага арэала дзейнасці лабараў – ад Чорнага да Балтыйскага мора, ад Польшчы да Расіі. Перасоўваліся яны ў асноўным на конях.

Герб і флаг г. Іванава адобраны рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 9 лютага 2010 г. № 126.

Аўтар і мастак герба архітэктар В.С. Кульбеда, аўтар і мастак флага В.А. Ляхор.