Упраўленне капітальнага будаўніцтва
Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

В-1447 ВС РБ_Управление кап.строит-ва_Э

Эмблема: Уяўляе сабой фігурны шчыт (барочнага тыпу) чырвонага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і пяціканцовай гранёнай зоркай чырвонага колеру ў верхняй частцы. У цэнтры поля шчыта – выява будаўнічага крана залацістага колеру, справа і злева ад якога размешчаны стылізаваныя выявы шматпавярховых дамоў серабрыстага колеру, ніжэй – выява Холмскай брамы Брэсцкай крэпасці залацістага колеру. Фігурны шчыт размешчаны на фоне ордэнскай зоркі серабрыстага колеру.

Зацверджана Загадам Міністра абароны ад 23.10.2018 № 1570.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2018. Нумар рэгістрацыі В-1447.

В-1448

Нагрудный знак отличия «За адзнаку»: Уяўляе сабой фігурны шчыт (барочнага тыпу) чырвонага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і пяціканцовай гранёнай зоркай чырвонага колеру ў верхняй частцы. У цэнтры поля шчыта – выява будаўнічага крана залацістага колеру, справа і злева ад якога размешчаныя стылізаваныя выявы шматпавярховых дамоў серабрыстага колеру, ніжэй – выява Холмскай брамы Брэсцкай крэпасці залацістага колеру. Фігурны шчыт размешчаны на фоне ордэнскай зоркі серабрыстага колеру.

Знак мацуецца да прамавугольнай калодкі пры дапамозе вушка. На калодцы размешчана стужка зялёнага колеру, з аблямоўкай чырвонага колеру, у цэнтры стужкі чаргуюцца палосы чорнага, чырвонага, жоўтага, чырвонага і чорнага колеру. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне ў выглядзе гайкі-закруткі. Памеры знака: вышыня (умоўны дыяметр) – 32 мм, вышыня калодкі – 22 мм, шырыня калодкі – 30 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 23.10.2018 № 1570.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2018. Нумар рэгістрацыі В-1448.