Галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку
крымінальнай міліцыі
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

В-1440

Нагрудны знак адзнакі «За адданасць службе»: Уяўляе сабой лаўрова-дубовы вянок залацістага колеру, які увянчаны стужкай чырвона-зялёнага колеру. Вянок размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру. У цэнтры вянка размешчаны скошаны злева варажскі шчыт сіняга і чорнага колеру з выемкамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай серабрыстага колеру і заклёпкамі залацістага колеру. У верхняй частцы шчыта размешчана сталёвая пальчатка серабрыстага колеру з абрэвіятурай «УР» чорнага колеру, якая сціскае трохгаловую гідру зялёнага колеру. У ніжняй частцы – дэвізная стужка сіняга колеру з надпісам «КРЫМІНАЛЬНЫ ВЫШУК» залацістага колеру. Адваротны бок нагруднага знака гладкі. У цэнтры размешчаны надпіс «ЗА АДДАНАСЦЬ СЛУЖБЕ» серабрыстага колеру. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі. Памеры знака: вышыня – 44 мм, шырыня – 44 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 26.03.2018 №87.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2018. Нумар рэгістрацыі № В-1440.

В-1441

Нагрудны знак адзнакі «За прафесійныя поспехі»: Уяўляе сабой круг серабрыстага колеру, у цэнтры пярэдняга боку (аверс) якога размешчана эмблема ГУУВ КМ МУС серабрыстага колеру – размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай стужцы лаўрова-дубовы вянок, які увянчаны і перевіты стужкай. У цэнтры вянка размешчаны варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай і заклёпкамі. У верхняй частцы шчыта размешчана сталёвая пальчатка з абрэвіятурай «УР» залацістага колеру, якая сціскае трохгаловую гідру. Пад шчытом залацістага колеру меч рукаяццю ўверх. Па крузе надпіс: «КРЫМІНАЛЬНЫ ВЫШУК МУС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру.

На адваротным баку (рэверс) нагруднага знака размешчана дэвізная стужка серабрыстага колеру, над якой – гранёная зорка серабрыстага колеру, а ніжэй – надпіс «ВЕРНАСЦЬ АБАВЯЗКУ I ГОНАРУ» таго ж колеру.

Медальён-падвеска пры дапамозе вушка i кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай, якая абцягнута муаравай стужкай сіняга колеру. У цэнтры калодкі па цэнтральнай восі стужкі размешчана паласа белага колеру шырынёй 3 мм, справа і злева ад яе – палосы чырвонага колеру шырынёй 3 мм і белага колеру шырынёй 1,5 мм. Па краях стужкі – трайная аблямоўка сіняга, чырвонага і зялёнага колеру, пры гэтым палосы шырынёй 1 мм кожная. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне ў выглядзе шпількі. Памеры нагруднага знака: вышыня калодкі – 46 мм, шырыня калодкі – 30 мм, дыяметр медальёна-падвескі – 32 мм.

У стужцы нагруднага знака выкарыстаны дзяржаўныя колеры Рэспублікі Беларусь (чырвоны, зялёны і белы), а таксама карпаратыўныя колеры міліцыі Беларусі (чырвоны і сіні).

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 26.03.2018 №87.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2018. Нумар рэгістрацыі № В-1441.