Вайсковая часць 3032 унутраных войскаў
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

В-1436

Нагрудны знак адзнакі «За службу»: Уяўляе сабой авал 30 х 45 мм. Уверсе знака на дугападобнай накладцы выкананы надпіс «СПЕЦНАЗ», у ніжняй частцы размешчана стужка з надпісам «СОБР». У цэнтры знака размешчаны шчыт крапавага колеру з залацістым вобадам з сямю заклёпкамі, пад ім – два скрыжаваныя мячы рукаяцямі ўверх. Справа і злева шчыт абрамлены лаўровымі галінкамі серабрыстага колеру. Зверху на шчыце берэт крапавага колеру. У цэнтры шчыта тры маланкі залацістага колеру. Рэльеф малюнка выконваецца метадам чаканкі з металу серабрыстага колеру. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на ёй гравіруецца нумар і размешчаны штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 24.05.2018 № 755.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.10.2018.  Нумар рэгістрацыі В-1436.

В-1437

Нагрудны знак адзнакі «СОБР»: Уяўляе сабой авал 30 х 45 мм. Уверсе знака на дугападобнай накладцы крапавага колеру выкананы надпіс «СПЕЦНАЗ», у ніжняй частцы размешчана стужка крпавага колеру з надпісам «СОБР». У цэнтры знака размешчаны шчыт крапавага колеру з залацістым вобадам і з пяццю заклёпкамі, пад ім – два скрыжаваныя мячы рукаяцямі ўверх. Справа і злева шчыт абрамлены лаўровымі галінкамі серабрыстага колеру. На фоне шчыта – аб’ёмная выява байца ў поўнай экіпіроўцы, які рыхтуецца да стральбы з калена з-за шчыта з пісталетам для бясшумнай стральбы ў правай руцэ. Рэльеф малюнка выконваецца метадам чаканкі з металу серабрыстага колеру. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на ёй гравіруецца нумар і размешчаны штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 10.08.2018 № 266.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.10.2018.  Нумар рэгістрацыі В-1437.

Вайсковая часць 3214 унутраных войскаў
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

В-1431 ВЧ 3214 ВВ МВД_Ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча крапавага колеру шырынёй 90 см, даўжынёй 135 см. У цэнтры палотнішча размешчана выява шчыта і мяча жоўтага колеру са стылізаванай выявай рысі, шырынёй 2/3 і даўжынёй 1/3 шырыні флага. Па вонкавым краі па круже выкананы надпіс «3-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння», якая радзелена ў цэнтры дзвюма пяціканцовымі зоркамі. У верхняй частцы палотнішча выкананы надпіс «Унутраныя войскі МУС».

Флаг двухбаковы. На адваротным яго баку маецца выява ідэнтычная выяве на правым баку.

Дапускаецца выраб флага большага ці меньшага памеру з захаваннем судносінаў яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 10.08.2018 №226.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.09.2018. Нумар рэгістрацыі В-1431.

В-1432

Нагрудны знак адзнакі «За отличие в службе»: Уяўляе сабой авал 40 х 45 мм, які падзелены на чатыры сектары, тры з якіх афарбаваны ў крапавы колер. На бакавых сектарах выкананы надпіс «За адзнаку ў службе», на верхнім – «спецназ», на ніжнім неафарбаваным – «3214». У цэнтры знака на фоне пяціканцовай зоркі размешчана аб’ёмная выявабайца ў поўнай экіпіроўцы з аўтаматам у правай руцэ.

Рэльеф малюнка выконваецца метадам чаканкі з металу серабрыстага колеру. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на ёй гравіруецца нумар і размешчаны штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 10.08.2018 №226.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.09.2018. Нумар рэгістрацыі В-1432.