8-я брыгада радыяцыйнай, хімічнай
і біялагічнай абароны

В-1433

Нагрудны знак адрознення: Уяўляе сабой дзесяціпрамянёвую зорку серабрыстага колеру, на якую накладзены чорны шасцівугольнік з кантам залацістага колеру. На левым верхнім рабры шасцівугольніка ў месцы канта выгравіраваны надпіс «8 БР», на правым верхнім рабры – «РХБЗ». Кант шасцівугольніка апяразвае стужка ордэна Чырвонай Зоркі. У полі шасцівугольніка знаходзяцца тры прамяні залацістага колеру, якія разыходзяцца. На іх пярэднім плане размешчаны герб г. Старыя Дарогі. Уверсе – выява чырвонай пяціканцовай зоркі, унізе –чатыры кальцы чырвонага колеру, якія перасякаюцца. Усе выявы рэльефныя. На адваротным баку нагруднага знака размяшчаецца шрубавае мацаванне да адзення.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 24.05.2018 № 755.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.09.2018. Нумар рэгістрацыі № В-1433.