106-ы разлікова-аналітычны цэнтр

В-1434

Нагрудны знак прыналежнасці: Уяўляе сабой дзесяціпрамянёвую зорку серабрыстага колеру, на якую накладзены чорны шасцівугольнік з кантам залацістага колеру. На левым верхнім рабры шасцівугольніка ў месцы канта выгравіравана дата «106», на правым верхнім рабры – абрэвіятура «РАЦ». У поле шасцівугольнік на заднім плане знаходзяцца чатыры кальцы чырвонага колеру, якія перасякаюцца, на пярэднім – круг і тры пялёсткі залацістага колеру. Уверсе размешчана выява чырвонай пяціканцовай зоркі. Усе выявы рэльефныя. На адваротным баку знака прыналежнасці размяшчаецца шрубавае мацаванне да адзення.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 24.05.2018 № 755.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.09.2018. Нумар рэгістрацыі № В-1434.