Інспекцыя КДБ

В-1430 Инспекция КГБ_Э

Эмблема: Уяўляе сабой выцягнуты да нізу трохвугольны шчыт з радыяльна выразанымі верхнімі вугламі і з залатой аблямоўкай па краі. Поле шчыта васільковага колеру з шасцю залатымі заклёпкамі па перыметры. У полі шчыта размешчаны малы шчыт з папярочнымі серабрыстымі рэбрамі і залатой аблямоўкай па краі. Паверх шчыта размешчаны меч, які вертыкальна пастаўлены па восі сіметрыі вастрыём уніз. Рукаяць і крыжавіна мяча залацістыя з чырвоным абрамленнем, лязо – серабрыстага колеру. У цэнтры перакрыжавання – чатырохпрамянёвая зорачка чырвонага колеру.

Знізу і па баках шчыт абрамлены стужкай колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. У ніжняй частцы стужкі размешчаны надпіс залатымі літарамі «ІНСПЕКЦЫЯ КДБ». На правай часцы стужкі размешчаны надпіс залатымі літарамі «БЕЛАРУСЬ». На левай – надпіс залатымі літарамі буквами «РЭСПУБЛІКІ».

Над мячом у цэнтры поля малога шчыта размешчана выява сокала-сапсана залацістага колеру, які сядзіць на калоне. Паверх калоны – нахіленае пяро і скрутак залацістага колеру.

Зацверджана Загадам КДБ ад 27.07.2018 № 182.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.09.2018. Нумар рэгістрацыі В-1430.