Спартыўны футбольны клуб «Слуцк»

928 СФК СЛУЦК э

Эмблема: У ніжняй частцы барочнага шчыта з сегментамі сіняга, зялёнага і жоўтага колераў, размешчаны фрагмент герба г. Слуцка. У верхнім правым вуглу на жоўтым фоне размешчаны футбольны мяч.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2012. Нумар рэгістрацыі В-928.

929 СФК СЛУЦК ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча сіне-бела-сіняга колеру з суадносінамі гарызантальных палос 1:2:1. У цэнтры размешчана эмблема клуба.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2012. Нумар рэгістрацыі В-929.