Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь

1178 НОК_Э

Эмблема: Выява пяці кольцаў блакітнага, жоўтага, чорнага, зялёнага і чырвонага колераў (алімпійскіх кольцаў), якія пераплятаюцца злева направа. Блакітнае, чорнае і чырвонае кольцы размешчаны ўверсе, а жоўтае і зялёнае – унізе. Пад алімпійскімі кольцамі размешчана выява Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, ніжэй лацінскімі літарамі выкананы надпіс «BELARUS» чырвонага колеру.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.05.2016. Нумар рэгістрацыі В-1178.

1179 НОК_Ф

Флаг: Прамавугольнае белае палотнішча, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема НАК Рэспублікі Беларусь.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.05.2016. Нумар рэгістрацыі В-1179.