Магілёўскае абласное грамадскае аб'яднанне
«Азербайджанскае таварыства «Азеры»

555 Азери

Эмблема: Васьміканцовая зорка белага колеру, унутры якой знаходзіцца выява полымя з чатырох языкоў. Зорка накладзенана круг, які складаецца закружнасцяў жоўтага, блакітнага, чырвонага і зялёнага колераў. Унізе размешчана стужка, якая складаецца з трох палос – сіняй, чырвонай (з белым беларускім арнаментам) і зялёнай.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22.05.2006. Нумар рэгістрацыі В-555.

556 Азери ф

Флаг: Прамавугольнае белае палотнішча, у цэнтры якога размешчана эмблема арганізацыі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22.05.2006. Нумар рэгістрацыі В-556.