Міжнароднае грамадскае аб’яднанне
«Міратворчыя Сілы Казацкай гвардыі»

20 Международное ОО КАЗАЧЬЯ ГВАРДИЯ Э

Эмблема: На залатую падкову накладзены перакрыжаваныя шашкі залатога колеру.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.11.2007. Нумар рэгістрацыі В-20.

20 Международное ОО КАЗАЧЬЯ ГВАРДИЯ Г

Герб: У чырвоным полі французскага шчыта залаты месяц рагамі ўніз з залатым крыжам, на канцах якога размешчаны малыя крыжы, пад ім – галава быка ў залатой акантоўцы. Герб увянчаны царскай каронай і абрамлены вянком з дубовых лістоў, які перавіты гвардзейскай стужкай.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.12.2002. Нумар рэгістрацыі В-20.

20 Международное ОО КАЗАЧЬЯ ГВАРДИЯ Ф

Флаг: Квадратнае палотнішча зялёнага колеру з жоўтай акантоўкай. Па вонкавых баках квадрата выведзены надпісы жоўтага колеру «С НАМИ БОГ», «ЧЕСТЬ», «СПРАВЕДЛИВОСТЬ», «ПОРЯДОК». У вуглах палотнішча размешчаны вензелі «СН» («СЛАВА НАСЛЕДИЮ»). У цэнтры размешчаны Мальтыйскі крыж малінавага колеру.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.12.2002. Нумар рэгістрацыі В-20.

20 Международное ОО КАЗАЧЬЯ ГВАРДИЯ НЗ,

Нагрудны знак: Мальтыйскі крыж малінавага колеру казака-гвардзейца.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.12.2002. Нумар рэгістрацыі В-20.

20 Международное ОО КАЗАЧЬЯ ГВАРДИЯ НЗ,

Нагрудны знак «ЗА ПРАЦУ»: Срэбны медаль, у сярэдзіне якога размешчаны казацкі крыж, вакол якога размешчаны злева направа па крузе серп і молат, шасцярня, колба, мікраскоп, ліра, кельня, чаша са змяёй, шашка і стрэльба, глобус, кніга. Унізе на стужцы размешчаны надпіс «ЗА ПРАЦУ» і лаўровы вянок. Калодка бэзавая, з дзвюма жоўтымі палоскамі па баках.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.11.2005. Нумар рэгістрацыі В-518.