Ветэраны ваеннай разведкі

В-558=

Нагрудны знак «Ветеран военной разведки» Грамадскага аб’яднання «Ветэраны ваеннай разведі»: Нагрудны знак выкананы з металу ў выглядзе дзесяціканцовай зоркі дыяметрам 4 см і складаецца з наступных элементаў: фрагмент зямнога шара серабрыстага колеру (мацерыкі цёіна-шэрага), які размешчаны ў цэнтры і сімвалізуе вядзенне разведкі на ўсім зямным шары; кажан з распасцёртымі крыламі серабрыстага колеру ў верхняй частцы, які закрывае частку фрагмента зямного шара – сімвал разведкі ва ўсім свеце.

Фрагмент зямнога шара і кажан у ніжняй частцы аблямаваны выгнутай чырвонай стужкай, на якой размешчаны надпіс «Ветеран военной разведки». Усе элементы нагруднага знака накладзены на дзесяціпрамянёвую зорку (з рознавысокімі ступеньчатымі прамянямі) залацістага колеру.

Зацверджаны Саветам ГА «ВВР» 15.03.2006 № 3.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22.05.2006. Нумар рэгістрацыі  В-558.