Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама»

097 Динамо э

Эмблема: У абрамленым стужкай блакітнага колеру белым ромбе размешчана вялікая літара «Д».

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.08.2003. Нумар рэгістрацыі В-97/440.

098 Динамо ф

Флаг: У цэнтры прамавугольнага белага палотнішча, якое абрамлена стужкай блакітнага колеру, размешчана вялікая літара «Д».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.08.2003. Нумар рэгістрацыі В-8/441.

динамо нз

Нагрудны знак «Ганаровы дынамавец»: Паміж двума лаўровымі лістамі размешчаны ромб таварыства «Дынама», унізе – стужка з надпісам «ГАНАРОВЫ ДЫНАМАВЕЦ». Калодка белая.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.09.2003. Нумар рэгістрацыі В-442.

В-517 (1ст.)
В-517 (2 ст.)
В-517 (3 ст.)

Нагрудны знак: Срэбны шчыт, за якім размешчаны срэбны меч, у цэнтры шчыта – белы ромб з блакітнай акантоўкай і блакітнай літарай «Д», унізе – стужка з надпісам «СЛУЖБОВА-СПАРТЫЩНЫ КОМПЛЕКС».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.11.2005. Нумар рэгістрацыі В-517.