Беларускае таварыства глухіх

087 Бел общество глухих

Эмблема: Раскрытая далонь блакітнага колеру ў выглядзе птушкі, пасярэдзіне якой размешчаны літары «О» і «Г».

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.08.2003. Нумар рэгістрацыі В-87.

В-1851 ОО Бел.общество глухих

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі шырыні да даўжыні 1:2.

У цэнтры палотнішча размешчана эмблема Грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх»: выява раскрытай левай далоні блакітнага колеру ў выглядзе птушкі, пасярэдзіне якой размешчаны вензель «О.Г.». Вакол выявы па крузе размешчана назва аб’яднання чорнага колеру на рускай мове «БЕЛОРУССКОЕ ОБЩЕСТВО ГЛУХИХ».

Эмблема створана на аснове выявы далоні чалавека, якая адначасова нагадвае вобраз птушкі. Вялікі палец далоні, размешчаны перпендыкулярна гарызантальнай плоскасці, з’яўляецца дзюбай і вокам. Пальцы далоні, нахіленыя ў адносінах да вялікага пальца, стылізаваны пад апярэнне птушкі, якая сімвалізуе імкненне да лепшага, да пераадолення новых вышынь.

Суадносіны дыяметра акружнасці эмблемы да даўжыні флага – 1:2 ½.

Белы колер – сімвалізуе прынцыпы свабоды аб’яднання, дэмакратызму, законнасці, галоснасці, добраахвотнасці, самастойнасці, самакіравання і раўнапраўя ўсіх грамадскіх аб’яднанняў.

Флаг мацуецца да дрэўка (флагштока), якое афарбоўваецца ў залацісты (вохра) колер.

Суадносіны шырыні флагада даўжыні дрэўка – 1:3.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.05.2023. Нумар рэгістрацыі В-1851.