Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы

1271 Бел союз ветеранов органов погран.служюы_Э

Эмблема: Зялёны барочны шчыт, які абрамленыны срэбнай аблямоўкай, унізе якой размешчаны лаўровы вянок. У цэнтры накладзена кампазіцыя: пагранічны слуп з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь, чырвона-зялёная стужка і залаты сокал.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.04.2017. Нумар рэгістрацыі В-1271.

1272 Бе.союз ветеранов органов погран.службы_Ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з чырвонымі палосамі (зверху і знізу), у цэнтры якога размешчана эмблема арганізацыі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.04.2017. Нумар рэгістрацыі В-1272.

1273 Бел.союз ветеранов органов погран.службы_З

Сцяг: Зялёнае палотнішча, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема арганізацыі, на адваротным баку – абрамлены лаўровым вянком контур Рэспублікі Беларусь з накладзенымі вінтоўкай і шабляй.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.04.2017. Нумар рэгістрацыі В-1273.

В-1274

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі»: Варажскі шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі залацістага колеру. У цэнтры размешчаны пагранічны слуп чырвона-зялёнага колеру з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь, паверх якога – вінтоўка і шабля, а таксама картуш з надпісам «ЗА ЗАСЛУГІ». Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком і размешчаны ў пяціпрамянёвай зорцы чырвонага колеру з серабрыстым «ззяннем» паміж прамянямі. Калодка паласатая (зялёна-жоўта-зялёна-чырвоная) з чырвонай аблямоўкай.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.04.2017. Нумар рэгістрацыі В-1274.