Эмблема: Дзевяціпрамянёвая зорка чырвонага колеру на чорным фоне, якая акружана ланцугом, унутры якога, на фоне контуру Рэспублікі Беларусь з абрэвіятурай «БСВВА» (чорнага колеру), размешчаны сілуэт зямнога шара блакітнага колеру і пяціканцовай зоркі. Выява аблямавана лаўровым вянком зялёнага колеру.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.08.2003. Нумар рэгістрацыі В-100.