Беларускі Чырвоны Крыж

красный крест

Эмблема: Паміж дзвюма акружнасцямі размешчаны надпіс «БЕЛАРУСКІ ЧЫРВОНЫ КРЫЖ», у цэнтры –чырвоны роўнаканцовы крыж.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.11.2004. Нумар рэгістрацыі В-449.

В-1860 Бел.об-во Красного Креста_НЗ

Памятны нагрудны знак «Ганаровы член Беларускага Чырвонага Крыжа»: кампазіцыя памятнага нагруднага знака складаецца з падвеса серабрыстага колеру ў выглядзе роўнастаронняга белага крыжа з чырвоным контурам у абрамленні аб’ёмнага лаўровага вянка залацістага колеру. У цэнтры пярэдняга боку крыжа размешчаны белы круг дыяметрам 17 мм, у крузе паміж дзвюма акружнасцямі – надпіс «БЕЛАРУСКІ ЧЫРВОНЫ КРЫЖ». У цэнтры малой акружнасці знаходзіцца чырвоны роўнаканцовы крыж. Габарытныя памеры падвеса 35 х 35 х 2,5 мм. Адваротны бок падвеса мае гладкую паверхню, на якой выгравіраваны яго парадкавы нумар і тэкст «Ганароваму члену Беларускага Чырвонага Крыжа».

Падвес злучаны металічным кальцом з прамавугольнай вертыкальнай калодкай з металу залацістага колеру з тканай стужкай у колерах Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь з белым арнаментам па цэнтры, агульнай шырынёй 24 мм. Адваротны бок калодкі гладкі, у яе цэнтры размешчана бяспечная шпілька залацістага колеру для мацавання для адзення. Габарытныя памеры калодкі 35 х 28,5 х 1,5 мм. Калодка і падвес вырабляюцца з каляровага металу з выкарыстаннем ювелірных эмаляў.

Сіметрыя знака сімвалізуе важныя чалавечыя якасці, якія ў роўнай ступені павінны быць у членаў арганізацыі: разважлівасць пры аказанні дапамогі пацярпелым, справядлівае стаўленне да ўсіх, хто мае патрэбу, незалежна ад іх сацыяльнага становішча або расавай прыналежнасці.

Белы колер нагадвае аб трох з сямі асноўных прынцыпах арганізацыі: гуманнасці, бесстароннасці і нейтральнасці.

Чырвоны колер гаворыць пра такія якасці людзей, як мужнасць і смеласць. Кампазіцыю вянчае залаты лаўровы вянок, які сімвалізуе каштоўнасць чалавечага жыцця, павагу да асобы і мір.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.08.2023. Нумар рэгістрацыі В-1860.