Беларускі альянс танцавальнага спорту

В-1708 РОО Бел.альянс танцевального спорта_Э

Эмблема: танцуючая пара, якая адлюстроўвае ўсё сапраўднае і лепшае, што уяўляе сабой танец. Асноўныя колеры эмблемы –малінавы, сіні, бірузовы і блакітны.

Экспрэсія танца выразна захавана ў зменлівых і дынамічных выявах. Вытанчаныя лініі то плаўна выгінаюцца, то рэзка і з жарсцю мяняюць накірунак, сімвалізуючы багатую эмацыянальную палітру, выяўленую ў руху танца. Каляровае выкананне эмблемы сведчыць аб разнастайнасці існуючых танцавальных дысцыплін і стыляў.

Структура і шматвектарнасць эмблемы дазваляе ўбачыць танцуючых у іх вечным творчым парыве, з моцнай матывацыяй да развіцця, да новых спартыўных вяршыняў і дасягненняў.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22.10.2021. Нумар рэгістрацыі В-1708.